Сетка рэстаранаў McDonald's адмаўляецца ад кетчупаў Heinz.

Пра гэта паведамляе gazeta.ru са спасылкай на Reuters.

Прычынай стала тое, што з-за неўраджаю памідораў кампанія Heinz не магла цалкам забяспечваць патрэбы сеткі McDonald's. Рашэнне таксама спрыяла змена кіраўніцтва ў Heinz.

Кампанія была пастаўшчыком сетцы рэстаранаў McDonald's на працягу амаль 40 гадоў.

Дадамо, што найбольшы беларускі McDonald's — на Кастрычніцкай — зачыніўся на рэканструкцыю і мадэрнізацыю.

Адновіцца праца праз два месяцы, 23 снежня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна