Unian

Unian

Віталь Клічко, які на гэтым тыдні абвясціў з трыбуны парламента пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты Украіны, у інтэрв'ю Бі-бі-сі распавёў, якімі ён бачыць адносіны Кіева з Еўрасаюзам і Расіяй, а таксама пра тое, што ў выпадку яго абрання чакае Віктара Януковіча і Юлію Цімашэнку.

«Я ніколі не марыў займацца палітыкай. Але жыццё прымусіла ёю займацца. Бо чакаць ужо мне не пад сілу. У 1991 годзе мы ўсе марылі пабудаваць краіну. Прайшло 20 гадоў. Нешта пабудавалі? Не. Мы добра прамаўлялі, добра распавядалі, добра марылі, але, на жаль, нічога не зрабілі. Трэба не чакаць, а трэба самому змагацца. І ўпэўнены, што мы зможам дасягнуць гэтага, бо я не адзін хачу гэтага. Такіх людзей тысячы, дзясяткі тысяч, сотні тысяч, мільёны — людзей, якія ўжо стаміліся чакаць. Мы гатовы змагацца».

Бі-бі-сі: Уявім сабе Украіну роўна праз два гады: канец кастрычніка 2015 года. Вы — прэзідэнт Украіны, вы — на Банкавай у сваім офісе. Дзе ў гэты час і што робяць Віктар Януковіч і Юлія Цімашэнка?

— Юлія Цімашэнка адназначна не будзе знаходзіцца ў турме.

Бі-бі-сі: А Віктар Януковіч?

— Я хачу зачыніць гэту скрыню Пандоры. Віктар Януковіч смела можа недзе адпачываць. Я не ведаю, чым ён будзе займацца — пісаць мемуары. Але мы павінны закрыць скрыню Пандоры, якую ён адчыніў, што палітыкі ідуць у турму. Ён павінен несці палітычную адказнасць. Упэўнены, што такая палітычная адказнасць — гэта будзе пенсія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0