28 кастрычніка відэарэгістратар патрульнага аўтамабіля ДАІ Лідскага РАУС зафіксаваў падзенне ў кювет аўтацягніка каля вёскі Гасцілаўцы, паведамляе сайт gaigrodno.by.
Кіроўца ехаў з Польшчы ў Расію па дарозе «Мінск-Гродна». Ён расказаў супрацоўнікам ДАІ, што задумаўся і ў гэты момант фуру вынесла ў левы бок у кішэню аўтобуснага прыпынку.
Грузавік знёс асвятляльную матчу, кіроўца паспрабаваў вярнуцца ў сваю паласу, але фура пачала перакульвацца і ў рэшце звалілася ў правы кювет.
Кіроўца не пацярпеў, праводзіцца праверка.