Кожная шостая замужняя жанчына на працягу цэлага года або даўжэй не дазваляе мужу бачыць сябе цалкам аголенай з-за няўпэўненасці ва ўласнай прывабнасці. Пры гэтым 40% жанчын лічаць, што такая сарамлівасць шкодзіць іх сямейнаму жыццю.

Брытанскія сацыёлагі апыталі 1902 жанчыны па ўсёй краіне, каб даведацца, наколькі яны ўпэўненыя ў сабе і ўласным целе. Як вядома, сумневы ў прывабнасці і няўпэўненасць у сабе — самы распаўсюджаны жаночы комплекс, які часам нават пераважвае сумневы з-за ўласнай вагі.

Высветлілася, што кожная шостая жанчына саромеецца цалкам распранацца перад сваім мужам. І яна не агалялася ў яго прысутнасці жонка ўжо на працягу 12 месяцаў ці даўжэй.

Палова з жанчын, якія адмаўляюцца распранацца перад мужамі, робяць так з-за няўпэўненасці ва ўласнай прывабнасці, а траціна вінаваціць нізкае лібіда.

Прыкладна 40 % апытаных заявілі, што з-за падобнай сарамлівасці пакутуе іх сямейнае жыццё, а ў 36 % сталыя спробы прыкрыць галізну ў прысутнасці мужа нават прыводзілі да сямейных сварак і канфліктаў.

«Упэўненасць ва ўласным целе — гэта значны элемент жаночай сэксуальнасці, і яе недахоп нараджае шматлікія праблемы, — кажа Сара Бэйлі з фармацэўтычнай кампаніі UKMedix.com, якая замовіла апытанне. — Вельмі высокі адсотак замужніх жанчын не дазваляе сваім мужам бачыць сябе без адзення.

Жанчыны павінны памятаць, што нават калі ім і не падабаецца ўласнае цела, існуе верагоднасць таго, што мужчына яго любіць, і не варта ахвяраваць сям'ёй і адносінамі з-за няўпэўненасці ў сабе».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?