CBS
У суботу, падчас сустрэчы Папы з каталіцкімі сем'ямі з усяго свету, якая праходзіла на плошчы Святога Пятра, на сцэну да Францішка падняўся маленькі хлопчык.
Ён спрабаваў ўсяляк звярнуць увагу пантыфіка на сябе: абдымаў яго за ногі, гладзіў крыж на грудзях Папы.
Дзіця нельга было забраць са сцэны ні сілай, ні завабліваючы цукеркамі. Неаднаразова дзіця сваімі паводзінамі выклікала шквал апладысментаў, а Папа Францішак пастаянна гладзіў дзіця па галаве і даў яму пацалаваць крыж.