Фота112.by.

Фота112.by.

Фота112.by.

Фота112.by.

Як паведамляе сайт Гомельскага ўпраўлення МНС, 35-гадовы прадпрымальнік рамантаваў уласны аўтамабіль «Dodge Grand Caravan» у сваім гаражы. Легкавік упаў з дамкрата і прыціснуў мужчыну.

Аўтамабіль быў прыўзняты пры дапамозе дамкрата, у якасці страховочных прылад выкарыстоўваліся знятыя пярэднія колы і сілікатная цэгла, адзначаецца на сайце. У пэўны момант цэгла раскалолася, што і выклікала падзенне легкавіка.

Супрацоўнікі МНС паднялі аўто і вызвалілі пацярпелага праз 8 хвілін пасля выкліку, а хуткая дапамога была на месцы праз 14 хвілін. Але медыкі канстатавалі смерць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0