• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Меркаванні
Фота 3 з 3

На канферэнцыі «Стратэгія будучай палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі», Вільня, 28-29 кастрычніка. Фота аўтара.

31.10.2013 / 18:14

Фінскі эксперт: Палітыку ЕС прыдумляюць тыя, хто нават не быў у Беларусі 5

Ці можна ЕС дэпалітызаваць дыялог з Беларуссю, не адмаўляючыся ад патрабавання вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных?

Анаіс Марын на канферэнцыі «Стратэгія будучай палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі», Вільня, 28-29 кастрычніка.. Фота аўтара.

Дэпутат Бундэстага Марылуіза Бек і старшыня Нямецка-беларускага таварыства Райнэр Ліндрэн падчас выступу Анаіс Марын. Фота аўтара.

На канферэнцыі «Стратэгія будучай палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі», Вільня, 28-29 кастрычніка. Фота аўтара.

Ці ёсць ён — трэці шлях паміж санкцыямі з боку Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі і адмовай ад любых санкцый дзеля «прадуктыўнага дыялогу», на чым настойвае беларускі бок? Сваімі развагамі з Еўрарадыё дзеліцца навуковы супрацоўнік Фінскага інстытута міжнародных адносінаў Анаіс Марын.

Еўрарадыё: Санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі працягнутыя яшчэ на год без значных зменаў — 13 асоб і 5 прадпрыемстваў з «чорнага спісу» ЕС выкраслілі, але ўпісалі туды трох новых чалавек. Як вы лічыце, ці даюць гэтыя санкцыі станоўчы вынік альбо лепш адмовіцца ад іх і паспрабаваць пачаць дыялог з «чыстага аркуша»?

Анаіс Марын: Не, безумоўна, пакуль не вызваленыя і не рэабілітаваныя ўсе палітычныя зняволеныя нельга звяртацца да такога варыянта і ў аднабаковым парадку адмяняць санкцыі. Што ж тычыцца эфектыўнасці санкцый…

Нават падчас канферэнцыі ў Вільні («Стратэгія будучай палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі», якая праходзіла 28-29 кастрычніка. — заўв. Еўрарадыё) прагучала меркаванне, што яны неэфектыўныя, бо недастаткова моцныя.

А калі гэта паўсанкцыі, то ад іх і паўэфект. Што мы маем? Так, у мінулым годзе на свабоду выйшлі Саннікаў і Бандарэнка, але яшчэ 9 палітзняволеных па-ранейшаму за кратамі.

Еўрарадыё: Але ж менавіта вы агучылі ідэю «дэпалітызацыі» адносінаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю!?

Анаіс Марын: Зразумейце мяне правільна: я не за адмену санкцый, але — за адкрыццё трэцяга трэка. Гэта абсалютна розныя рэчы — размова ідзе не пра пачатак размовы «з чыстага аркуша».

Еўрарадыё: І што вы тады маеце на ўвазе пад «трэцім трэкам»? Агучваюцца толькі дзве магчымасці: альбо, як гэта называюць, супрацоўніцтва з рэжымам, альбо — працяг санкцый і, магчыма, іх узмацненне…

Анаіс Марын: Сапраўды, існуюць два трэкі. З аднаго боку, на афіцыйным узроўні двухбаковыя адносіны, нармальныя, дыпламатычныя з рэжымам адсутнічаюць — з той прычыны, што ёсць палітзняволеныя і гэтак далей.

І тут мы маем санкцыі. Ёсць другі трэк, і ён успрымаецца беларускім рэжымам фактычна як агрэсія — іх ігнаруюць, а ў той жа час падтрымліваюць і апазіцыю, і дэмсілы, і грамадзянскую супольнасць. Я падтрымліваю яшчэ і такі падыход.

Але паколькі ёсць такая сацыялагічная сітуацыя ў Беларусі, калі да 60% насельніцтва ўвогуле не разумеюць, на што скіраваныя гэтыя санкцыі, чаму яны ўведзеныя і навошта, а ў турмах сядзяць не палітзняволеныя, а тыя, каго насамрэч недарэмна пакаралі, то я і выступаю за трэці трэк.

І калі я прапаноўваю дэпалітызацыю адносінаў з Беларуссю як з краінай, я не кажу пра тое, што неабходна дэпалітызаваць адносіны з рэжымам, што трэба супрацоўнічаць з рэжымам. Не!

Я кажу, што неабходна распачынаць трэці шлях, трэці трэк для нармальнага супрацоўніцтва на такім узроўні, на якім і так ужо супрацоўніцтва ідзе. Па асобных сектарах, па пэўных тэмах супрацоўніцтва ўсё адно ідзе.

Неафіцыйна асобныя краіны ЕС, на жаль, вядуць такое супрацоўніцтва, бізнес ідзе выдатна! Я кажу пра тое, што трэба гэта рабіць адкрыта, празрыста.

І каб прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці маглі маніторыць тое, што адбываецца.

Еўрарадыё: Маўляў, калі гэта ёсць ўсё адно, то няхай яно выйдзе з ценю?

Анаіс Марын: Так. І не трэба ніякіх дэмакратычных умоўнасцяў, бо гэта — падвойныя стандарты. Мы ведаем, што ЕС, на жаль, не прымяняе такія дэмакратычныя прэтэнзіі аднолькава для Беларусі і, да прыкладу, Азербайджана.

І таму я кажу, што неабходна пакінуць адкрытым гэты трэці трэк для супрацоўніцтва з Беларуссю як з краінай.

Тут размова найперш ідзе пра ўлады мясцовага ўзроўню — не ўсе яны лаяльныя ў дачыненні да рэжыму. І ёсць такія тэмы, як, да прыкладу, энергетычная бяспека, якія ўсім зразумелыя і якія ўсім выгадныя.

І вось па такіх дробных пытаннях, мне падаецца, трэба ўсіх збіраць разам для абмеркавання і супрацоўніцтва. Там не мусіць гучаць тэма вызвалення палітзняволеных — пакінем яе для першага трэка.

Нам трэба, каб прадстаўнікі ўлады і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці здолелі дамовіцца. Ну, хаця б, каб здолелі пагаварыць.

Менавіта гэтага, на мой погляд, не хапае ў апошнія 15-20 гадоў у Беларусі — дыялогу. Хопіць казаць пра «Дыялог пра мадэрнізацыю Беларусі» з ЕС. Пры чым тут ЕС?! Самае галоўнае, тое, чаго найбольш не хапае ў Беларусі — дыялогу паміж дзяржавай і грамадствам.

Няхай адбудзецца такі дыялог, і тады вы зможаце вызначыць тыя тэмы, па якіх можна знайсці хаця б мінімальны кансенсус. Калі будуць вызначаныя гэты тэмы — няхай ЕС траціць грошы на фінансаванне далейшага дыялогу, «дарожныя мапы» і паступовыя рэформы.

Але на тыя тэмы, дзе можна знайсці мінімальны кансенсус паміж дзвюма Беларусямі — пралукашэнкаўскай яе часткай і ўсімі астатнімі.

Еўрарадыё: Шмат гадоў фінансуюцца ЕС і паспяхова дзейнічаюць у Беларусі розныя «дэпалітызаваныя» праграмы — па транспамежным супрацоўніцтве, экалогіі, у галіне энергетыкі і гэтак далей. Але ні нейкіх рэформ, ні тым больш — паступовай дэмакратызацыі ўлады ці яе трансфармацыі не назіраецца. Да ўсяго — ну, не хоча ўлада размаўляць з грамадзянскай супольнасцю, супрацоўнічаць, разам засвойваць грошы Еўрасаюза…

Анаіс Марын: Усё ж я думаю, што для гэтага ёсць магчымасці. Мы гаворым: улада, афіцыйны Мінск, Лукашэнка…

А на мясцовым узроўні колькі бюракратаў, колькі чыноўнікаў розных адміністрацый, дырэктараў прадпрыемстваў! Такіх амаль 1 мільён. Гэтыя ж людзі бачаць, што існуючая мадэль няўстойлівая, што эканоміка не развіваецца і што без субсідый Расіі абраны шлях — шлях у нікуды.

Я думаю, што знойдуцца, павінны быць унутры структуры ўлады тыя людзі, якія ўмеюць з розумам глядзець на магчымасці такога супрацоўніцтва і якія гатовыя зрабіць крокі насустрач і ЕС, і тым прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці, у якіх ёсць веды, прапановы і «дарожныя мапы» — як праводзіць паступовае рэфармаванне, каб, да прыкладу, пазбегнуць эканамічнага крызісу.

Еўрарадыё: Сваімі прапановамі вы рызыкуеце справакаваць вайну ў асяродку беларускай грамадзянскай супольнасці. Нехта прыслухаецца да вашых слоў і пачне шукаць магчымасць супрацоўніцтва з тымі ж мясцовымі ўладамі. Іншыя скажуць: «Палітвязні ў турме, а вы супрацоўнічаеце — здраднікі!»…

Анаіс Марын: Я ўпершыню пісала пра гэта ў ліпені і гэта сапраўды справакавала вайну. Праўда, незаўважную, бо гэта быў ліпень месяц.

Але мяне перасталі запрашаць на розныя канферэнцыі, а тую аўру павагі, якая ў мяне была праз тое, што я была ўключаная ў «чорны спіс» у Беларусі (спіс замежных палітыкаў, палітолагаў і праваабаронцаў, якім забаронены ўзезд у Беларусь. — заўв. Еўрарадыё), на думку асобных праваабаронцаў, у Беларусі я згубіла. Але мне гэта абыякава.

Я гляджу як незалежны аналітык і бачу, што працуе і што не працуе. Я, канешне, не беларуска, але я гляджу і параўноўваю, як працуюць ці не працуюць розныя ініцыятывы ў іншых краінах.

Я працавала назіральнікам у Кіргізіі, ва Украіне, у Азербайджане — магу параўноўваць. У вас, безумоўна, адбываецца шмат чаго непрыемнага, але, я выбачаюся, у вас хаця б няма генацыду — гэта не Сірыя тая ж!

Пры ўсёй павазе і шкадаванні, якія я маю ў дачыненні да палітзняволеных і іх сем’яў, мне ўсё ж падаецца, што неабходна знайсці нейкія шляхі да аднаўлення нармальных адносінаў не з рэжымам, а з нармальнай еўрапейскай краінай Беларуссю.

Трэба, каб гэтыя намаганні рабілі ўсе. У асноўным мяне крытыкуюць ведаеце дзе? У Брусэлі! Таму што я крытыкую тое, што яны робяць, тыя іх праекты, якія відавочна не спрацоўваюць.

Але, ведаеце, калі нешта не так, то яны, замест таго, каб выправіць памылкі, дадаюць яшчэ адзін слой: Усходняе партнёрства ў дачыненні да Беларусі ідзе ў нікуды, двухбаковы трэк закрыты — вазьміце тады «Дыялог па мадэрнізацыі Беларусі». Які дыялог?!

Гэта дыялог глухіх. Ці найхутчэй — маналог ЕС. Таму я і прапаноўваю трэці трэк у адносінах. Слова «дэпалітызацыя» тут не вельмі пасуе, але нават тое, што гэта слова было прамоўлена — гэта ўжо крок у бок аднаўлення даверу на мясцовым узроўні. Гэта — крок у бок рэжыму, на які ён, я думаю, гатовы адказаць.

Еўрарадыё: Вы хочаце, каб у выпадку з Усходнім партнёрствам Радаслаў Сікорскі і Карл Більт, а ў выпадку з «Дыялогам па мадэрнізацыі Беларусі» Штэфан Фюле распісаліся ў нежыццяздольнасці сваіх праектаў?!

Анаіс Марын: Вядома, не — я рэаліст. Але ж гэтыя людзі самі выдатна ведаюць, што ў палітыцы яны не вечныя і праз год мы будзем размаўляць з іншымі людзьмі на гэтых пасадах — будуць выбары ў Еўрапарламент, будзе новая Еўракамісія, дзе адносіны да Беларусі могуць змяніцца.

Усё, што я хачу ад іх: каб яны перадалі дзіцё, перадалі праблему будучым сябрам Еўракамісіі з адной прапановай — ініцыяваць дыскусію пра Беларусь у Брусэлі.

Вельмі не хапае сваіх крыніц ведаў пра Беларусь у самім Брусэлі і ў ЕС увогуле — аналітыкі і прапаноў. Мы ўсе ведаем, што інфармуюць, амаль дыктуюць палітыку ЕС у адносінах да Беларусі палітзняволеныя і іх сем’і, праваабаронцы і апазіцыянеры.

Магчыма, неабходна, каб у ЕС была свая крыніца ідэй, каб палітыку пралічвалі еўрапейцы, але з веданнем і Беларусі, і мовы.

Паглядзіце, толькі асобныя краіны маюць дыпламатаў, якія ведаюць Беларусь, валодаюць рускай ці беларускай мовай, цікавяцца яе культурай. Такіх — адзінкі, яны выключэнне з правіла.

А тыя рашэнні, тыя палітыкі, тыя стратэгіі, тактыкі, якія прыдумляюць у Брусэлі, — іх прымаюць людзі, якія ніводнага разу не былі ў Беларусі.

Якія разлічваюць толькі на дзве крыніцы інфармацыі пра Беларусь: тое, што ім перадаюць з амбасады іх краіны ў Беларусі, і тое, што ім кажуць беларускія ўцекачы ў Брусэлі ды тыя людзі, якіх яны самі ж запрашаюць на розныя канферэнцыі.

Гэта — замкнёнае кола. Для новых ідэй неабходна задзейнічаць новыя мазгі з Беларусі. У тым жа ЕС павінны знайсціся новыя мазгі для працы з Беларуссю.

Еўрарадыё: Уяўляю сабе: заўтра ў Брусэлі вырашаюць прыкрыць для Беларусі Усходняе партнёрства і «Дыялог па мадэрнізацыі», тэлефануюць у адміністрацыю Лукашэнкі і пытаюцца: «Пад якія праекты вы гатовыя ад ЕС узяць грошы?»…

Анаіс Марын: Вы мяне правакуеце? Калі паглядзець назад, то бачна, што вельмі шмат было страчаных магчымасцяў з-за таго, што ў ЕС вельмі шмат глухіх людзей.

Яны прапускалі міма вушэй тыя адказы, якія агучваліся Мінскам яшчэ два-тры-чатыры гады таму.

Безумоўна, зараз не дарэчы прапаноўваць нейкую нармалізацыю адносінаў паміж Беларуссю і ЕС, але вызначыць, па якіх тэмах можна ўтрох — ЕС, беларуская грамадзянская супольнасць і прадстаўнікі ўлады Беларусі — пагаварыць, абмеркаваць той жа «Дыялог па мадэрнізацыі», калі б гэта сапраўды быў шчыры дыялог, то можна было б паглядзець назад, на тыя прапановы, якія былі зробленыя беларускімі ўладамі і якія заўсёды ігнараваліся.

Еўрарадыё: Напрыклад?

Анаіс Марын: Напрыклад, была прапанова наконт пабудовы сучаснай інфраструктуры на чыгунцы паміж Мінскам і Вільняй.

Нешта ў гэтым накірунку з таго часу было зроблена, але толькі дзякуючы таму, што па інерцыі адбываецца нейкая кааперацыя. Безумоўна, у палітыцы большая ўвага аддаецца лозунгам.

А чаму б не рэалізаваць гэты праект і не сказаць: «Вось, гэта было зроблена пад эгідай Усходняга партнёрства!» І тады можна было б казаць, што Усходняе партнёрства не памерла для Беларусі.

Я б гэта, што партнёрства не памерла для Беларусі, хацела б чуць і пасля лістападаўскага саміту ў Вільні. Мне падаецца, што калі гэтую праграму ўтапіць, сказаць, што нічога не спрацавала, лепш гэтыя праекты закрыць і прыдумаць нешта новае для ўзаемаадносінаў з Беларуссю — гэта будзе сапраўдны правал.

Бо ёсць дастаткова шмат ва Усходнім партнёрстве таго, што пад гэтым лозунгам можа прыцягнуць увагі і ўлады і, што нават яшчэ больш важна, саміх людзей.

Пры ўсёй павазе да грамадзянскай супольнасці яны, мне падаецца, часцей за ўсё прадстаўляюць самі сябе. Безумоўна, мы ўсе ведаем, у якіх жахлівых умовах ім даводзіцца дзейнічаць.

Але ўсё ж: калі гэта 100 ці 200 чалавек, то да якой ступені яны могуць прадстаўляць інтарэсы 9-10 мільёнаў чалавек?

І таму мне падаецца, што ўсе ініцыятывы, якія здольныя пашырыць дыялог, пашырыць тэмы, па якіх можна гаварыць з большай колькасцю людзей — гэта добрыя ініцыятывы.

І тут ва Усходняга партнёрства ёсць патэнцыял, бо калі 4 гады таму ўпершыню з’явілася гэта ініцыятыва, то шмат хто цікавіўся ёй у Беларусі.

І не толькі шараговыя беларусы, але і чыноўнікі мясцовых адміністрацый. А ў розных сектаральных міністэрствах прыдумалі і напісалі шмат розных прапаноў. Але быў прапушчаны момант, да прыкладу — у 2011 годзе, калі быў эканамічны крызіс, калі можна было б адкрыць гэты «трэці трэк».

Тады ўсе гэтыя людзі мелі патрэбу ў ЕС, бачылі, што краіна ў тупіку — быў ідэальны момант для трэцяга трэка. Але сёння гэты момант прапушчаны і мы ізноў усе ў тупіку.

І мы з яго наўрад ці выйдзем. Уся ўвага Мінска — на Усход. Бо менавіта адтуль цякуць усе субсідыі і грошы. У палітыцы ўсё неабходна рабіць своечасова.

Еўрарадыё: Гаворачы пра гэта зараз, вы робіце гэта несвоечасова… 

Анаіс Марын: Я ведаю. Але справа ў тым, што я гэтыя думкі выкладала яшчэ два гады таму. Але тады іх не прынялі да ўвагі. Але калі казаць пра прагнозы, то я лічу, што адразу, як толькі вызваляцца палітвязні, ці калі Расія ізноў пачне ціснуць на беларускае кіраўніцтва, ці калі здарыцца чарговы крызіс і дэвальвацыя — тады трэба будзе вельмі хутка нешта прапаноўваць, што будзе гучаць вельмі добра для вуха ўсіх беларусаў.

І трэба, каб гэта не было нешта кшталту «Дыялог па мадэрнізацыі». Акурат ва Усходняга партнёрства ёсць такі патэнцыял.

Еўрарадыё: Вельмі добра для вуха прагучала б пытанне з боку Еўрасаюза: «Можа, вам грошай даць?»

Анаіс Марын: Не сумняваюся. З іншага боку, прапановы прымяніць ў дачыненні да Беларусі «План Маршала» для мяне гучаць смешна.

Я маю на ўвазе тую сітуацыю, калі пасля вайны ЗША фінансава падтрымлівалі рэканструкцыю Францыі і іншых заходнееўрапейскіх краін. У Еўропы сёння няма такіх грошай, якія на той момант былі ў ЗША.

Да ўсяго, калі зараз ЕС пачне траціць грошы такім чынам на Беларусь замест таго, каб скарыстаць іх на дапамогу ў выжыванні саміх еўрапейцаў, калі ў Латвіі, у Румыніі, Францыі заводы закрываюцца штодзень, то еўрапейцы не зразумеюць Брусэль. Ніхто не падтрымае сёння такую ідэю.

Але ж шчасце не ў грошах, праўда?! І калі дэмакратычныя каштоўнасці не могуць матываваць людзей у Беларусі, то, магчыма, усё ж ёсць нейкія тэмы сапраўднага ўзаемнага інтарэсу. Трэба толькі іх адшукаць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 29
«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства». Гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 9
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Японскія ўлады аб’явілі конкурс на найлепшы спосаб прымусіць моладзь… піць больш алкаголю
Ва Украіне беларускаму «шпіёну» перакваліфікавалі абвінавачанне і прысудзілі пяць месяцаў арышту

ЕС абмяркуе ўвядзенне візавых абмежаванняў для расіян 31 жніўня
У Слуцку абнавілі спартпляцоўку, але дзеці не могуць на ёй гуляць на поўную сілу
«Мой дом — гэта ты!» Ціханоўская павіншавала мужа з днём нараджэння
У Варшаве збілі вядомага беларускага блогера і яго дзяўчыну. Што здарылася? 4
Лукашэнка даручыў прыдумаць, як зрабіць таннейшым лес для будаўніцтва дамоў на вёсцы
Хлопец з Брэста перад рэферэндумам рассылаў лісты з заклікам лічыць галасы сумленна. Цяпер яго судзяць
Усяго патроху
У сеціве адшукалі неапрацаваны тэставы матэрыял «Шрэка» 1996 года 1
«Наняў за 5 рублёў». Беларусы здымаюць тыктокі, чаму не варта эканоміць на работніках 2
Навукоўцы плануюць уваскрэсіць тасманійскага ваўка, што вымер амаль сто гадоў таму 1
Учора ў Магілёве па прыватным сектары насіліся коні ВІДЭА 3
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 18
Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі
На турзлёце ў Оршы прайшоў конкурс бодзі-арту ФОТЫ 8
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
Мужчына забіў сабаку, які заступіўся за гаспадыню
Больш за 5 праміле. У Салігорску жанчына трапіла ў ДТЗ практычна ў каматозным стане
Пад Светлагорскам перакулілася фура з рапсам ФОТА 2
У Магілёве тры грузавыя вагоны сышлі з рэек ФОТА
Дзве берасцейкі пабіліся з-за ўкусу сабакі ў гарадскім парку
У Малінаўцы чалавек запусціў пляшкай у акно тралейбуса і пацэліў
У Зябраўцы мужчына ганяўся з цаглінай за будаўнікамі 1
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як хутка заснуць, калі вам трэба рана ўставаць 2
Як сіесты могуць дапамагчы перажыць пякельную спёку, якая хутка пачне накрываць і Беларусь
Ці можна піць каву на пусты страўнік? 2
30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
Чаму адбойнікі на трасах забіваюць аўтамабілістаў, а не ратуюць. І чаму з гэтым нічога не робяць 7
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
Эканоміка
Мабільным аператарам могуць даць права на выдачу мікрапазыкаў для фізічных асоб
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 2
Не менш за мільён даляраў на месяц. Топ беларусаў, якія зарабляюць на мабільных праграмах 4
Роўна год у Мінску не рэгіструюць ІП
Меркаванні
Лукашэнкаўцы пачалі купляць лайкі пад пастамі ў ТГ. Вось куды яны іх ставяць і як 7
«Наша Ніва» шукае відэамантажора для ютуба і сацсетак 2

Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Карбалевіч: Ідэя сілавога зрынання Лукашэнкі і ўтапічная, і страшыць народ 29
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
Гісторыя
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 5
Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры з выявай Гродна 1
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Культура
У Мінску збіраецца выступіць аўтар патрыятычных расійскіх песень «Я рускі» і «Устанем» 7
Традыцыя вырабу чоўна на Палессі атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці 1
Глядзіце, які стылёвы гадзіннік выпусціў «Луч» сумесна з брэндам адзення ZNWR 12
Памерла Алена Кошкіна
У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga 4
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Як працягнуць жыццё свайму старому смартфону, каб не купляць новы?
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Навукоўцы высветлілі, што галюцынацыі могуць быць нармальнай з’явай 1
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Каханне і сэкс
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 35
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 4
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 10
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Свет
Харкаў трапіў пад магутны ракетны абстрэл
Ва Украіне беларускаму «шпіёну» перакваліфікавалі абвінавачанне і прысудзілі пяць месяцаў арышту

ЕС абмяркуе ўвядзенне візавых абмежаванняў для расіян 31 жніўня
Расійскі пасол заявіў, што Расія перажыве без Coca-Cola 5
Эстонія рыхтуецца забараніць уезд грамадзянам Расіі, якія атрымалі візы ў іншых краінах ЕС 2
БТ сцвярджае, што ў дамах іспанцаў масава адключаюць электрычнасць. Але гэта поўная хлусня 4
Амерыканскія чыноўнікі распавялі, як ЗША спрабавалі пераканаць Пуціна не нападаць на Украіну 2
Шатландыя стане першай краінай у свеце, якая бясплатна прапануе насельніцтву сродкі жаночай гігіены
Галоўнае
Японскія ўлады аб’явілі конкурс на найлепшы спосаб прымусіць моладзь… піць больш алкаголю
У Слуцку абнавілі спартпляцоўку, але дзеці не могуць на ёй гуляць на поўную сілу
Мужчына забіў сабаку, які заступіўся за гаспадыню
Пад Светлагорскам перакулілася фура з рапсам ФОТА 2
У Варшаве збілі вядомага беларускага блогера і яго дзяўчыну. Што здарылася? 4
«Мой дом — гэта ты!» Ціханоўская павіншавала мужа з днём нараджэння
У Мінску збіраецца выступіць аўтар патрыятычных расійскіх песень «Я рускі» і «Устанем» 7
Усяго патроху
Ці можна згатаваць вячэру за два рублі? Вось рэцэпт — нават з мясам 12
Беларусь у культавых серыялах: Covert Affairs, Futurama, Nikita і іншых ВІДЭА 2
Пачыналі з «сыраварні» ў кватэры. Як сям'я з Полацка зарабляе на крафтавых сырах 2
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 15
Фота / Відэа
«Старшыня калгаса мог аддаць загад знесці, каб парадак быў». Паглядзіце, якія цікавыя забудовы дасавецкага перыяду Беларусь страціла за апошнія гады 3
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 35
Апытанка
Самае чытанае
Навукоўцы назвалі краіны, дзе можна схавацца ад наступстваў ядзернай вайны
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
За выезд за мяжу давядзецца плаціць больш, а забраніраваць месца ў чарзе стане немагчыма. Мяняюцца правілы перасячэння мяжы на аўто 5
«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі 35
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Гурневіч: Утапічнасць сілавога сцэнара сёння не азначае, што так будзе заўжды 7
Сербія актывізавала супрацоўніцтва з НАТА 3
Ганна Шаркунова: Я толькі цяпер дазволіла сабе жыць
«Перамены адбудуцца лягчэй, чым вы думаеце, як толькі Лукашэнка памрэ ці сыдзе» 15
Гарачыя тэмы
Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца 3
«Я б ставіў на 12 год калоніі»: судзяць пракурора, які прасіў Някляеву тры гады 3
Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію 18
Валерый Цапкала вырашыў цкаваць нязгодных з ім журналістаў — пачаў са Змітра Лукашука 21
Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа 17
«Гатовы траціць на яе 500 рублёў у месяц». Мінчук размясціў на машыне аб'яву аб пошуку дзяўчыны і расказвае навошта  14
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 32
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 2
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх