У вёсцы Капцёўка каля Гародні, у якой улады патрабуюць ад сялянаў да 1 снежня пазбавіцца ад свінняў на прыватных падворках, 30 кастрычніка адбыўся сход супраць незаконных патрабаванняў уладаў.

Сход прайшоў каля будынку сельсавету. У ім узялі ўдзел каля 30 сялянаў. На сход былі запрошаныя старшыні райвыканкаму, сельсавету і калгасу, паведамляе сайт bchd.info.

Калі старшыні сельсавету і калгасу ў сходзе ўдзельнічалі, то замест старшыні райвыканкаму прыехалі міліцыянты і людзі ў цывільным з Гародні, якія здымалі мітынгоўцаў на фота і відэа, распавёў жыхар Капцёўкі, каардынатар аргкамітэту БХД па Гарадзеншчыне Мікола Баўсюк.

На сход таксама запрасілі журналістаў Белсату, але ўлады не далі ім здымаць тое, што адбывалася.

Заклікаў сялянаў разыходзіцца і старшыня СПК Рышард Папко, у той час як старшыня сельсавету Іван Сліжэўскі часта нават не меў чаго адказаць на пытанні мітынгоўцаў.

На сходзе сяляне, у некаторых з якіх шматдзетныя сем'і, адзначалі, што знішчэнне свінняў пакіне іх без сродкаў да існавання. Гучалі заклікі і да актыўнай абароны прыватных гаспадарак ад уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?