Пра гэта паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.
«Некалькі начэй запар ахоўнікі турэмнага калідору, дзе знаходзіцца камера Мікалая Статкевіча, праз кожныя 10-15 хвілін грукалі ў дзверы ягонай камэры. «Гэта можна расцэньваць як спробу не даць спаць ноччу, каб удзень падлавіць падчас сну і пакараць карцарам», — мяркуе яна.
Экс-кандыдат у прэзідэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення нібыта за арганізацыю вулічных беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Ён адбывае пакаранне ў магілёўскай турме ў камеры на 2 чалавек.