У Беларусі 2 лістапада адкрываецца сезон палявання на зайца-русака і зайца-беляка з падыходу, з засады і загонам, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паляваць на жывёл любога полу і ўзросту такімі спосабамі можна са стрэльбай з першай суботы лістапада па апошнюю нядзелю студзеня ў светлы час сутак.

Дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак усіх груп. Стрэльбу дазваляецца прымяняць гладкарульную з патронамі з дробам. Таксама магчымы бяззбройны спосаб  палявання з выкарыстаннем хартоў і лоўчых птушак.

Зараз колькасць зайца зайца-русака ў Беларусі складае 101,2 тысячы асобінаў, зайца-беляка налічваецца больш за 60 тысяч.

У мінулым паляўнічым сезоне ў Беларусі было здабыта 37,6 тысячы зайца-русака і 6,4 тысячы зайца-беляка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?