У матчы 29-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе гродзенскі «Нёман» перамог у Мінску «Дынама» з лікам 2:1.

Сёння «Гомель» прайграў «Тарпеда-БелАЗу» — 1:2.

У нядзелю ў Барысаве адбудзецца матч БАТЭ — «Шахцёр» (пачатак а 18-й).

У выпадку перамогі барысаўскі клуб датэрмінова заваюе залатыя медалі чэмпіянату, стаўшы 10-разовым чэмпіёнам (восьмы раз запар).

Турнір за 1—6-я месцы:

БАТЭ — 60 (28 гульняў), Шахцёр — 52 (28), Дынама — 47, Нёман — 43, Тарпеда-БелАЗ — 42, Гомель — 37.

Матчы апошніх трох тураў пройдуць 9, 23 лістапада і 1 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0