ДТЗ адбылося сёння каля 14.00. Кіроўца 1965 года нараджэння рухаўся на аўтамабілі «Мэрсэдэс-Бенц» па вуліцы Жудро з боку вуліцы Альшэўскага ў напрамку вуліцы Матусевіча.

На нерэгуляваным пешаходным пераходзе ён збіў дзвюх дзяўчат (23 і 30 гадоў), якія пераходзілі праезную частку справа налева па ходзе руху. Пасля ён з'ехаў з месца здарэння. На шчасце, нумар яго машыны запомнілі, праваахоўнікі даведаліся хатні адрас кіроўцы і з'явіліся дахаты.

Дзверы інспектарам ДАІ адкрыла маці вадзіцеля. Яе сын таксама знаходзіўся дома. Медыцынская экспертыза выявіла ў яго ў крыві каля 1,5 праміле алкаголю. Інспектарам кіроўца патлумачыў, што сапраўды праязджаў па вуліцы Жудро, загледзеўся і збіў хлопца і дзяўчыну на пешаходным пераходзе. Аднак ён, маўляў, заплаціў ім, і пешаходы дазволілі яму з'ехаць.

Пацярпелыя ў ДТЗ жанчыны знаходзяцца ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Іх траўмы былі б значна больш сур'ёзныя, калі б на шляху кіроўцы не знаходзілася штучная няроўнасць, так званы ляжачы паліцэйскі. Так ці інакш п'яны кіроўца скінуў хуткасць перад ім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?