Goals.by

Goals.by

У матчы групавога раўнду баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ «Цмокі-Мінск» на «Мінск-Арэне» далі бой зорнаму маскоўскаму ЦСКА, саступіўшы толькі на апошніх хвілінах 62:66 (12:18, 18:16, 15:13, 17:19).

Мінчукі ў апошняй чвэрці нават здолелі вырвацца наперад, але ў выніку саступілі.

Дарэчы, гэты топавы матч на агульнадаступным канале Беларусь-2 не паказалі.

«Цмокі» ў турніры маюць дзве перамогі (над ВЭФам і «Няптунасам») і дзве паразы (у групе гуляе 10 камандаў).

Наступны матч у Адзінай лізе ВТБ «Цмокі» правядуць 9 лістапада ў гасцях супраць «Азаўмаша», 17 лістапада матч у Мінску з «Астаной».

А паслязаўтра, 5 лістапада, «Цмокі» ў рамках еўратурніра Еўрачэлендж згуляюць у Мінску супраць румынскага «Мурэша»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0