Барысаўскія фанаты з новым банерам, Goals.by

Барысаўскія фанаты з новым банерам, Goals.by

У гульні з самым прынцыповым супернікам года барысаўскі клуб мог здабыць восьмае запар чэмпіёнства. Аднак перашкодзіў Дзмітрый Асіпенка.

Стадыён у Барысаве быў запоўнены цалкам. Гледачы чакалі свята. Хацелася, каб менавіта ў хатняй гульні быў здабыты тытул.

Матч пачаўся з пенальці ў вароты Андрэя Гарбунова. Пытанняў да суддзі быць не можа – стопрацэнтны адзінаццаціметровы. Дзмітрый Асіпенка прабіў упэўнена і «Шахцёр» павёў у ліку.

Аднак яшчэ ў першым тайме намаганнямі Сяргея Крыўца лік удалося зраўняць. Ён жа ў другім тайме вывеў барысаўцаў наперад. Здавалася б, што ўжо нічога не перашкодзіць гульцам БАТЭ.

Адзіным, хто з гэтым не быў згодным аказаўся нападаючы Дзмітрый Асіпенка, які зрабіў лік нічыйным – 2:2. За чатыры дадатковыя хвіліны галоў гледачы не пабачылі.

За тры туры да фінішу БАТЭ апярэджвае салігорскі «Шахцёр» на 8 пунктаў. У наступным туры БАТЭ ў гасцях згуляе з жодзінскім «Тарпеда». А «Шахцёр» дома прымае мінскае «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?