Беларусь 1 снежня 2013 года павышае тарыф на транзіт нафтапрадуктаў. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Міністэрства эканомікі № 76 ад 23 кастрычніка 2013 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Устанавіць тарыф на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія аказваюцца прыватным вытворчым унітарным прадпрыемствам «Захад-Транснафтапрадукт», устаноўлены ў памеры 2,36 долара ЗША за 1 тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласць 100 км».

Гэты тарыф на 0,9% большы за тарыф, устаноўлены рашэннем Мінэканомікі № 14 ад 11 лютага 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?