Прадстаўнікі казацтва і прарасійскіх арганізацый арганізавалі марш у цэнтры Сімферопаля.

Мерапрыемства прайшло вечарам 3 лістапада і было прымеркавана да расійскага свята — Дня народнага адзінства.

У шэсці ўдзельнічалі, паводле розных звестак, ад 500 да 800 чалавек, якія неслі ў руках сцягі РФ і транспарант з надпісамі «Народ Крыма за мытны саюз з Расіяй».

«Мы хочам, каб беларусы, рускія і ўкраінцы былі братамі.

Браты часам не маюць рацыі, але яны заўсёды застаюцца братамі. Таму зараз, у гэтую складаную хвіліну, калі палітыкі спрабуюць нас падзяліць і зрабіць з нас ворагаў, нам неабходна аб'яднацца», — заявіў у ходзе шэсця кіраўнік партыі «Рускі Блок» Генадзь Басаў.

Падчас яго выступу ўдзельнікі акцыі (маладыя людзі ў масках) у знак пратэсту супраць еўраінтэграцыі Украіны паспрабавалі спаліць сцяг ЕС, а затым затапталі яго нагамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?