Амерыканская актрыса Памэла Андэрсан, вядомая па серыяле «Выратавальнікі Малібу» і здымках у эратычным часопісе Playboy, прыняла ўдзел у гарадскім нью-ёркскім марафоне. Прызнаны сэкс-сімвал планеты пераадолела дыстанцыю ў 42 км 195 м за 5 гадзін 41 хвіліну і 3 секунды.
nypost.com
«Так ганаруся сваім братам Джэры. Дзякуй яму. Ён вельмі мне дапамагае», — напісала Андэрсан у сваім Twitter.
Пераможцай штогадовага лёгкаатлетычнага марафону ў Нью-Ёрку сярод жанчын стала сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Лондане - Прыска Джэпту з Кеніі.
Усяго ў спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 50 тысяч чалавек.