Пад Баранавічамі затрымалі больш за 30 нецвярозых падлеткаў.

Пры ператрусе ў непаўналетніх знайшлі і наркотыкі. Праўда, ужыць іх ніхто не паспеў: перашкодзілі міліцыянты.

"Гаражную" вечарынку падлеткі арганізавалі праз сацыяльную сетку. Сярэдні ўзрост удзельнікаў — 16 гадоў.

Самаму малодшаму з іх, дарэчы, толькі 10 гадоў. На вечарынку яго прывяла родная маці.

Міліцыя кажа, што ў самой маці было выяўлена 1,7 праміле алкаголю — гэта даволі вялікая доза. Цяпер безадказную жанчыну могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў.

Пакараюць і іншых бацькоў: як кажуць у міліцыі, некаторыя з іх саміх купілі дзецям выпіўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?