Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на Agence France-Presse.

Гаворка ідзе пра сястру маці Кім Чэн Ына — Ко Ен Сок. Пра яе не было ніякай інфармацыі з 1998 года. Цяпер пішуць, быццам увесь гэты час жанчына знаходзіцца ў ЗША.

У 1996 годзе Ко Ен Сок разам з пляменнікам адправілася ў Берн, дзе будучы лідар КНДР вучыўся ў міжнароднай школе.

Там яна мусіла сачыць за пляменнікам. Але неўзабаве пасля пераезду ў Швейцарыю жанчына разам з мужам звярнуліся ў амерыканскую амбсаду з просьбай аб прытулку.

У Злучаных Штатах, як пішуць паўднёвакарэйскія СМІ, цётцы Кім Чэн Ына і яе мужу зрабілі аперацыі па змене знешнасці. Іх узялі пад спецыяльную праграму абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?