ДТЗ здарылася ў панядзелак каля 13.00 на 131-м км аўтадарогі Стоўбцы — Івацэвічы — Кобрын.

Рэйсавы аўтобус «Радзіміч» рухаўся ў напрамку Баранавіч. У час руху кіроўцу 1952 года нараджэння стала дрэнна, і ён пачаў зніжаць хуткасць. Мужчына страціў прытомнасць, і аўтобус з'ехаў на правую абочыну і перакуліўся ў кювет.

У момант ДТЗ у аўтобусе знаходзіліся кіроўца і 12 пасажыраў. У выніку ДТЗ чатыры чалавекі шпіталізаваны.

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца здарэння, дапамаглі астатнім пасажырам дабрацца спадарожным транспартам да месца назначэння.

Паводле звестак ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, перад рэйсам кіроўца праходзіў медыцынскі агляд і быў дапушчаны на лінію. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?