У Ярэмчы — райскім кутку ва ўкраінскіх Карпатах — зноў запрацавалі мабільнікі.

31 кастрычніка мабільную сувязь у мясцовасці адключылі па рашэнні гарадской рады. Аднак ужо 4 лістапада пад ціскам грамадскасці гарсавет адмяніў сваё рашэнне.

Спачатку група грамадзян настойвала на адключэнні мабільнай сувязі. Гэта, на іх думку, павысіла б прывабнасць Ярэмчы як курорта. Аднак некалькіх дзён, праведзеных без звыклай магчымасці патэлефанаваць дзіцю ў школу ці выклікаць экстраныя службы, хапіла, каб жыхары сабраліся на народны сход і перадумалі.

Радыёфобы лічаць, што хвалі мабільнай сувязі адмоўна ўплываюць на здароўе. Аднак навуковых пацверджанняў гэтаму пакуль не сабрана.

Ярэмча славіцца сваімі пансіянатамі ў гарадах, вадаспадамі на рэчцы Прут, гуцульскімі сувенірамі, гарналыжнымі трасамі Варохты і сонечным надвор'ем. Mobile free zone у спіс славутасцяў не дабаўляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?