Кіраўнік Узбекістана Іслам Карымаў прызнаны самым хітрым прэзідэнтам у Цэнтральнай Азіі. Такога меркавання трымаюцца большасць удзельнікаў апытання, праведзенага на сайце CA-News.

У галасаванні ўдзельнічалі звыш 6,5 тысяч чалавек. Больш за палову з іх — 3,3 тысячы — аддалі свае галасы за Карымава. Крыху менш хітрым рэспандэнты палічылі Нурсултана Назарбаева (яго вынік: каля 1,8 тысячы галасоў). На трэцім месцы апынуўся прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў, набраўшы 828 галасоў. Каля 10% выказаліся за прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона. Кіраўнік Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў [у якога зараз гасцюе Лукеашэнка — НН] набраў 488 галасоў, заняўшы пятае месца. Самым прастадушным лідарам рэгіёну, на думку апытаных, стаў афганскі лідар Хамід Карзай.

Карымаў займае пасаду прэзідэнта Узбекістана са снежня 1991 года.

У рэйтынгу развіцця чалавечага патэнцыялу, які падлічвае ААН, рэспубліка ў 2013 г. заняла 114 месца з 186. Гэты паказчык разлічваецца з улікам ўзроўню жыцця, пісьменнасці, адукаванасці і даўгалецця жыхароў краіны. Некалькі мільёнаў грамадзян Узбекістана знаходзяцца на заробках за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?