Віктар Піліпец. Фота gp.by.
Вядзе працэс суддзя Сяргей Конеў, абвінаваўца — пракурор Кічыгін. Суд ідзе ў адкрытым рэжыме.
Былога кіраўніка Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца арыштавалі ў верасні 2012. Перад самым арыштам ён пакінуў пасаду кіраўніка горада. Яго абвінавацілі ў тым, што з верасня па кастрычнік 2011 разам з супрацоўнікамі УКСа Гомельскага гарвыканкама незаконна размяркоўваў паміж сваякамі і знаёмымі кватэры па значна заніжаных цэнах. Кватэры ж гэтыя мелі атрымаць людзі, чыё жытло падпадала пад знос.
Нанесеная шкода бюджэту — 3,8 млрд рублёў. Кватэры вернуты дзяржаве.
Піліпцу пагражае да 10 гадоў турмы.