Пасольства Расіі накіравала запыт у МЗС Беларусі аб сустрэчы з арыштаваным у Мінску гендырэктарам «Уралкалія» Уладзіславам Баўмгертнерам.

Аб гэтым паведаміў расійскі консул Ігар Карагін.

«Запыт накіраваны на мінулым тыдні праз МЗС у Следчы камітэт, — сказаў ён. — Адказу чакаем або да 7 лістапада, або ўжо пасля».

Карагін удакладніў, што гэта «звычайная планавая сустрэча», якая павінна праводзіцца не радзей за адзін раз на два месяцы. Сам Баўмгертнер аб сустрэчы з консульскімі супрацоўнікамі не прасіў.

У.Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску 26 жніўня ў рамках расследавання распачатых Генпракуратурай справы па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да службовых асоб ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» і змешчаны ў СІЗА КДБ. 26 верасня ён быў пераведзены пад хатні арышт. 28 кастрычніка СК паведаміў, што тэрмін расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалія» працягнуты на два месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?