Пра гэта экс-палітвязень паведаміў у інтэрв'ю Беларускаму партызану.

Вянчанне Насты і Змітра Дашкевічаў 31 жніўня 2013 г., фота Барыса Гарэцкага.

На думку Змітра — духоўны падмурак: Бог, сям'я, Радзіма. Не будзе Беларусі без цвёрдай сям'і. У адпаведнасці з гэтым Дашкевічы і збіраюцца жыць.

— Каго чакаеце - хлопчыка, дзяўчынку?

— Гэта будзе другая сенсацыя (смяецца).

— А імя ўжо выбралі?

— Для дзяўчынкі — ёсць. Але — давайце пачакаем.

Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 18 снежня 2010 г. разам з Эдуардам Лобавым, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і пазней асуджаны на 2 гады зняволення нібыта за «злоснае хуліганства», затым тэрмін утрымання за кратамі быў працягнуты на год.

Ажаніўся з Настай Палажанкай 27 снежня 2012 г. у Гродзенскай турме, пасля рэгістрацыі шлюбу маладым дазволілі пабыць 5 хвілін. Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю 27 жніўня 2013 г, а праз чатыры дні, 31 жніўня, у Мінску адбылося сапраўднае вяселле Насты і Змітра Дашкевічаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру