Суд у Бангладэш прысудзіў некалькі сотняў памежнікаў, якія абвінавачваюцца ў мяцяжы і забойстве 74 чалавек, да пажыццёвага зняволення, паведамляе Associated Press.

На лаве падсудных апынуліся 846 чалавек. Пры гэтым 271 чалавека суд апраўдаў за адсутнасцю дастатковых доказаў іх віны. Яшчэ 200 чалавек атрымалі розныя тэрміны да 14 гадоў.

Мяцеж у Бангладэш адбыўся ў лютым 2009 года. Тады некалькі тысяч служачых памежнай аховы, якія раней зваліся «бангладэшскія стралкі», захапілі сваю штаб-кватэру ў горадзе Дака і забілі некалькі генералаў і афіцэраў.

Памежнікі патрабавалі павысіць ім заробкі і палепшыць ўмовы праходжання службы. На другі дзень паўстання, пасля перамоваў з уладамі, мяцежнікі здаліся. Ахвярамі бунту сталі 74 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?