Сёння ў Гродне а 18.00 у галерэі «Крыга» адкрываецца выстава гарадзенскага мастака Андрэя Філіповіча «Горад Святога Губерта». Выстава дасць старт грамадскаму святкаванню Дзён Святога Губерта, патрона Гродна, святу якое грамадскасць горада адзначае ўжо шосты год запар.

Сёлета Дні Святога Губерта ў Гродне будуць доўжыцца амаль месяц.

9-10 лістапада пройдзе VI міжнародная навуковая канферэнцыя «Гарадзенскі соцыум: гісторыя і памяць», удзел у якой возьмуць больш 30 навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Літвы. Канферэнцыя прысвечана памяці гісторыка, даследчыка Гародні, аднайго з айцоў беларускага адраджэнскага руху Міхася Чарняўскага (1938-2013).

На 9 лістапада запланавана цырымонія ўручэння ІІ-й Узнагароды імя Юзафа Ядкоўскага. Узнагарода была заснавана ў 2012 годзе прадстаўнікі навуковай і творчай інтэлігенцыі Гродна.

Узнагарода ўручаецца асобам, творчая дзейнасць якіх паспрыяла вывучэнню і папулярызацыі гарадзенскай мінуўшчыны, а таксама захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці Гародні і рэгіёну. І-й Узнагародай імя Юзафа Ядкоўскага быў уганараваны вядомы гарадзенскі краязнавец і педагог Алесь Госцеў.

У праграме гарадзенскіх Дзён Святога Губерта сёлета таксама выставы, канцэрты, прэзентацыя «Гарадзенскага каляндара-2014», падвядзенне вынікаў агульнабеларускай фотаакцыі «Магія дзікай прыроды».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру