Падчас падарожжа можна пазнаёміцца з касцёламі пач. XVII – пач. ХХ стст., палацамі, паркамі, гістарычнай забудовай у Свіры, Кабыльніку, унікальнымі прыроднымі ландшафтамі, краявідамі азёр Нарач, Мястра ды Свір.

А больш дакладна пабачыць:

Шэметава – рэшткі сядзібы Скірмунтаў Шэметаўшчызна, касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі пач. ХІХ ст.

Засвір – Троіцкі касцёл і кляштар кармелітаў пач. XVIII ст., нямецкія вайсковыя могілкі 1915 – 1918 гг.

Свір – касцёл Св. Мікалая XVII – пач. XX стст., местачковая забудова, замчышча з краявідамі на возера Свір.

Камарова – сядзібна-паркавы ансамбль Хамінскіх кан. XIX – пач. XX стст.

Канстанцінава – касцёл Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі др. пал. XIX ст.

Нарач (мястэчка Кабыльнік) – касцёл Св. Андрэя пач. XX ст., царква Св. Іллі 60-х гг. XX ст.

Мядзель – касцёл Маці Божай Шкалпернай 1754 г.

Краявіды возера Нарач.

Цана падарожжа — 250 тыс. бел. руб.

Кантакты для запісу:

(029) 169-48-11; (029) 111-73-32.

[email protected][email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0