Выпадак адбыўся ў Лідзе, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У дачыненні да 25-гадовай непрацуючай дзяўчыны заведзена крымінальная справа за ўжыванне гвалту ў дачыненні да службовай асобы, што выконвала абавязкі па спыненні правапарушэнняў.
Едучы без праязнога квітка ў аўтобусе, дзяўчына натрапіла на кантралёраў, спрабавала збегчы, у выніку моцна штурхнула аднаго з іх у плячо -- 48-гадовую жанчыну.
Якіх-небудзь сур'ёзных цялесных пашкоджанняў у яе няма, але факт застаецца фактам — дзеянні падазраванай кваліфікаваныя паводле артыкула крымінальнага кодэкса.





