Прыкметаў гвалтоўнай смерці не ўстаноўлена. Прычыны самагубства ляжаць у плоскасці псіхалогіі», — паведаміў начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Следчага камітэта Беларусі Павал Траулька.
Ён дадаў, што ніякай іншай інфармацыі падавацца не будзе ў звязку з магчымай рэакцыяй родных.
Факт смерці падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака доўгі час хавалі ад журналістаў. Спачатку інфармацыю пра яго самагубства не пацвярджалі ні ў КДБ, ні ў Следчым камітэце.
Падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака знайшлі забітым у лесе. Пра гэта паведамілі сябры кааператыву індывідуальных забудоўшчыкаў «Пейзаж» непадалёк ад Ждановічаў.
Пасля гэтага, 9 лістапада 2012 года, Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню КДБ Беларусі Вадзіма Зайцава.
Гэта адбылося ў адзін дзень з нарадай, на якой абмяркоўвалася дзейнасць КДБ. Тады па выніках нарады тагачасны дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Леанід Мальцаў адзначыў, што ў сваіх выступах генпракурор і старшыня Следчага камітэта паставілі шэраг пытаньняў, у тым ліку адносна самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака.
47-гадовы Аляксандр Казак быў супрацоўнікам УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці, начальнікам Мінскага міжрайаддзела.





