Архіўнае фота.

Архіўнае фота.

У нядзелю, 10 лістапада, Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ ладзіць традыцыйныя шэсьце і мітынг у Лошыцы.

Улады Менску дазволілі акцыю. Лошыцкі яр — урочышча, дзе органы НКУС у 1937–1941 гадах праводзілі масавыя расстрэлы.

Колькасьць ахвяраў застаецца невядомай. У 1988 годзе яр засыпалі, а на яго месцы збудавалі гаражны каапэратыў.

КХП-БНФ ладзіць мэмарыяльнае шэсьце ў Лошыцкі яр штогод.

Папярэдні плян:

12:00 — збор удзельнікаў каля Палаца культуры «Лошыцкі» (вуліца Маякоўскага, 129).
12:30 — пачатак шэсьця.
14:00 — мэмарыяльны мітынг каля крыжа ў Лошыцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?