Фота photopolygon.com
У сераду, 6 лістапада, з паўднёвага захаду Еўропы ў Беларусь прыйдуць дажджы. У многіх раёнах краіны дажджы будуць моцнымі, паведамляе pogoda.by.
Вецер пераменных напрамкаў умераны, па паўднёвым усходзе — парывісты.
Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе +4.. +10°С, максімальная днём будзе +6.. +11°С; па паўднёвым усходзе краіны на працягу сутак — да +12.. +14°С.
7-8 лістапада надвор'е ў нашай краіне будуць вызначаць чарговыя франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, і ўмерана цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання.





