У кастрычніку Расія на чвэрць у параўнанні з вераснем і амаль удвая ў параўнанні з жніўнем 2013 скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь, паведамляе afn.by.
Па дадзеных Цэнтральнага дыспетчарскага ўпраўлення ТЭК РФ, у кастрычніку Расія паставіла ў Беларусь 1115000 тон нафты, што на 26,8 % і 40 % менш чым адпаведна ў верасні (1,521 млн. тон) і жніўні (1,85 млн. тон).
Зніжэнне паставак нафты ў Беларусь пачалося ў верасні пасля адпаведнага папярэджання з боку віцэ -прэм'ера РФ Дварковіча ў адказ на арышт у Мінску гендырэктара Уралкалія Баумгертнера і спробу беларускіх уладаў абвясціць у міжнародны вышук топ-менеджараў і заснавальніка расійскай кампаніі.





