«УСК па Мінску праводзіцца праверка па факце смерці навучэнкі гімназіі, 1996 года нараджэння. Па папярэдніх дадзеных, смерць наступіла ў выніку падзення з вышыні. У межах даследчай праверкі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне прычын і абставінаў смерці»,
— паведаміла прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Прызначаны шэраг экспертыз.
Па інфармацыі «НН», дзяўчынка выпала з акна 4 лістапада каля 19-й гадзіны. Здарэнне адбылося ў прэстыжнай сталічнай гімназіі №24, што месціцца на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Яна спецыялізуецца на вывучэнні замежных моваў.
У навучальнай установе не каментуюць здарэнне.





