Новы сайт пад назвай Mafia Leaks запусцілі ў аўторак у Італіі, стваральнікі рэсурсу гарантуюць ананімнасць тым, хто хоча падзяліцца інфармацыяй пра мафію са СМІ або службамі бяспекі.

Каманда камп’ютарных экспертаў, што распрацавалі сайт, лічыць, што ахвяры мафіі або былыя злачынцы, скарыстаўшыся рэсурсам, змогуць даць каштоўную інфармацыю, якую з-за страху яны інакш бы не паведамілі.

Тым не менш, існуюць засцярогі, што сайтам змогуць скарыстацца мафіёзі, падаўшы ананімна ілжывую інфармацыю, каб заблытаць расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?