Вольныя адносіны — адназначна не для ўсіх. Але некаторыя пары вельмі імі задаволены і жывуць у міры і гармоніі.
Вольныя адносіны — гэта калі ў пары партнёры могуць мець сэксуальныя сувязі з іншымі, аднаразова або стала і рэгулярна. Свінгеры, дарэчы, таксама лічацца парамі ў свабодных адносінах.
Чаму і як гэта працуе?
У пары вельмі важная ўзаемная задаволенасць абодвух партнёраў. Менавіта ўзаемнасць і шчырасць.
Варыянт, калі адзін з партнёраў хітруе, каб дагадзіць іншаму або захаваць дачыненні, не падыходзіць. Дык вось, свабода ў адносінах працуе, калі абодва партнёра гэтага жадаюць, калі іх цалкам задавальняе такі варыянт.
Пры гэтым трэба быць на 100 % адкрытым са сваёй паловай і, магчыма, усталяваць нейкія правілы пры неабходнасці.
Напрыклад, вы дамаўляецеся, што будзеце мець сэксуальныя сувязі з іншым чалавекам раз у месяц ці што будзеце займацца сэксам, але не будзеце хадзіць на спатканні з іншымі і г.д.
Свабодныя адносіны лепш будаваць, калі вы ўжо жывяце разам і ведаеце адзін аднаго даволі добра.
Не рэкамендуецца прыводзіць "трэціх" на сваю тэрыторыю, гэта — зона толькі ваша.
Плюсы вольных адносін
— Больш сэксу, флірту і жарсці ў тваім жыцці. І ў жыцці вашага партнёра, дарэчы, таксама , не забывайце пра гэта.
— Калі вы схільныя да эксперыментаў або доўга былі ў адносінах, якія выматалі вас, свабодныя адносіны — лепшы спосаб пераключыцца і зноўку адчуць смак жыцця.
Мінусы вольных адносін
— Толькі адзін, але вельмі істотны — існуе вялікая верагоднасць таго, што ваш партнёр знойдзе кагосьці іншага, закахаецца і сыдзе ад вас.
Хоць, з іншага боку, тое ж самае тычыцца і вас.





