У анлайн-краме iTunes з'явілася новая песня з вакалам Земфіры «Someday».

Пры гэтым імя спявачкі ў сувязі з трэкам у краме не згадваецца. Песня нібыта была запісаная праектам The Uchpochmack (учпачмак — татарская і башкірская нацыянальная страва). Нягледзячы на англамоўную назву, песня «Someday» выконваецца на рускай мове.

19 лістападзе The Uchpochmack мае намер выпусціць сінгл, у які ўвойдуць тры трэкі: «Someday», а таксама «Mistress» і «Lightbulbs». У запісе песні «Mistress» прыняў удзел Дэвід Браўн (па ўсёй бачнасці, маецца на ўвазе лідар праекту Brazzaville). Сінгл будзе называцца «First&Last» («Першы і апошні»).

«Жыць у тваёй галаве», шосты і апошні на сённяшні дзень альбом Земфіры, выйшаў у сярэдзіне лютага 2013 года. Першапачаткова запіс з'явіўся ў сэрвісе Яндекс.Музыка, дзе яго можна праслухаць бясплатна.

18 лістапада Земфіра выступіць з канцэртам у «Мінск-Арэне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?