Выпадак адбыўся 5 лістапада ў Брэсце.

Зарадка ад мабільніка ледзь не нарабіла бяды, 112.by

Зарадка ад мабільніка ледзь не нарабіла бяды, 112.by

У 15:34 у службу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях патэлефанаваў мужчына. Ён ішоў каля сяміпавярховіка на вуліцы Сальнікава, пачуў гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў адной з кватэраў і патэлефанаваў у МНС.

Ратавальнікі, што прыбылі на месца выкліку, канстатавалі пах дыму. Людзей у кватэры не было. Узгаранне хутка было ліквідавана, Моцна падгарэў журнальны столік.

Кватэра належыць 40-гадоваму мужчыну, які знаходзіўся на працы, але пакінуў дома зараджацца мабільны тэлефон.

Прычына пажару - кароткае замыканне зараднай прылады.

Такім чынам дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку і неабыякаваму мінаку удалося своечасова выявіць і ліквідаваць узгаранне з мінімальным уронам, паведамляе прэс-служба МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?