У сераду 6 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,14%. Даляр пры гэтым застаўся на гістарычным максімуме.
Курс даляра сёння не змяніўся і застаўся на ўзроўні 9 230 беларускіх.
Курс еўра сёння знізіўся на 10 рублёў да 12 450 беларускіх. З пачатку месяца еўра згубіў 200 рублёў.
Курс расійскага рубля сёння знізіўся адразу на 1 рубель да 284,5 беларускага. Гэта мінімальнае значэнне за апошнія тры тыдні.