Дзве вучаніцы 8 класа Коханаўскай сярэдняй школы Талачынскага раёна знаходзяцца ў рэанімацыі, яны атруціліся таблеткамі, паведамляе nash-dom.info

Паводле адной версіі, прэпарат трапіў ад дальнабойшчыка — мясцовага жыхара. Паводле іншай, атручванне адбылося з прычыны перадазіроўкі афіцыйна выпісаных лекаў — дзяўчаты вырашылі знізіць сабе ціск, каб не хадзіць у школу, працягнуўшы сабе канікулы.

У цэнтры гігіены гэтую інфармацыю не пацвердзілі, сказаўшы, што не чулі пра інцыдэнт. Але факт атручвання пацвердзіла Талачынскае РАУС.

Дырэктар школы ў асабістай гутарцы спаслаўся на таямніцу следства, дадае nash-dom.info.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0