9 лістапада па каналах «Беларусь-2» і «Беларусь-5» у 16.55 пачнецца прамая трансляцыя матчу футбольнага чэмпіянату Беларусі «Тарпеда-БелАЗ» — БАТЭ, паведамляе «Прессбол».
Папярэдне анансаваны ў праграме матч «Шахцёр» — «Дынама» (Мінск) паказаны не будзе.
Калі БАТЭ у матчы з «Тарпеда» даб'ецца прынамсі нічыёй, клуб датэрмінова стане дзесяціразовым чэмпіёнам краіны па футболе.