7 лістапада ў Бабруйску падчас мітынгу на плошчы Леніна, прысьвечанага афіцыйнаму сьвяту Кастрычніцкай рэвалюцыі, у бабруйчаніна Валерыя Аляксеева супрацоўнікі міліцыі адабралі плякат «Слава Богу».

Валеры Аляксееў падняў плякат, калі загучаў дзяржаўны гімн. Міліцыянты адразу кінуліся да Аляксеева, паспрабавалі прымусіць яго прыбраць плякат. Каб не ствараць зьбянтэжанасьці, пакуль аркестар граў дзяржаўны гімн, проста сталі перад Аляксеевым, каб закрыць яго плякат ад вачэй работнікаў выканкама, паведамляе выданьне «Бобруйский курьер».

Пасьля таго, як гімн скончыўся, Аляксеева папрасілі прад’явіць дакумэнты, і адвялі ў бок. Пасьля нядоўгай размовы міліцыянты сышлі.

«Прэзыдэнт сказаў, што рэвалюцыя — гэта трагедыя. Да таго ж, я лічу, што Ленін — сатана», — пракамэнтаваў свой учынак Валерый Аляксееў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?