Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе БЧ, па гэтым маршруце будзе курсаваць дзевяць пар цягнікоў. Адлегласць ад сталіцы да Рудзенска сучасныя цягнікі гарадскіх ліній будуць пераадольваць за 48-50 хвілін. У дарозе прадугледжана 11 прыпынкаў, у тым ліку Мінск-Паўднёвы, Лошыца, Калядзічы, Міханавічы, Мачулішчы.

У гэтым напрамку будзе таксама курсаваць 25 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа.

Акрамя таго, 7 лістапада БЧ прызначыла ў пастаянных зносінах у ранішні час дадатковы цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 812/811 па маршруце Мінск — Бабруйск.

Нагадаем, адкрыццю рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній Мінск — Рудзенск папярэднічала маштабная мадэрнізацыя інфраструктуры гэтага ўчастка.

З пачатку курсавання ў 2011 годзе цягнікоў гарадскіх ліній гэты тып транспарту заваяваў папулярнасць сярод пасажыраў, адзначыла прэс-служба. Усяго з моманту адкрыцця ў Мінску руху такіх цягнікоў імі было перавезена больш як 3 млн. чалавек. У тым ліку ў студзені—верасні гэтага года было перавезена 1,45 млн. пасажыраў, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду 2012 года на 28,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?