Нягледзячы на ўжо згубленую прыгажосць восені, шэрыя хмары і адсутнасць цёплых колераў ва ўсім, Мінск жыве сваім яркім жыццём. Пазачарговы тыдзень моды грэе моднікаў і дадае фарбаў у восенькія будні тых, хто можа трапіць на паказы.

Калекцыя Ганны Драгацэннай

Калекцыя Ганны Драгацэннай

Калекцыя Ганны Драгацэннай

Калекцыя Ганны Драгацэннай

Калекцыя Ганны Драгацэннай

Калекцыя Ганны Драгацэннай

Калекцыя Ганны Драгацэннай

Калекцыя Ганны Драгацэннай

Дызайнерка Ганна Драгацэнная са сваёй мадэллю

Дызайнерка Ганна Драгацэнная са сваёй мадэллю

Сек'юрыці пры ўваходзе былі вельмі строгія

Сек'юрыці пры ўваходзе былі вельмі строгія

калекцыя дызайнераў маркі HISTORIA NATURALIS

Гэта ўжо шосты сезон Belarus Fashion Week. Праходзіць ён на двух пляцоўках: першая - «Дом моды», другая і асноўная — у кніжным павільёне, што ля «БелЭкспа».

Па наведвальнасці паказы канкуруюць хіба што з выставай «Скуры і футры», што за два крокі ў «БелЭкспа». Каля моднага павільёна здаровыя мужыкі робяць шашлыкі, а зацікаўленыя наведвальнікі «скураў і футраў» ужо з абноўкамі цішком хочуць хоць адным вокам зазірнуць у высокі свет моды. Але не атрымліваюць дазволу і паніклыя, з новым футрам, крочуць у бок Нямігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?