Брэсцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа на падставе ч.1 арт.339 КК (хуліганства) у дачыненні да 18-гадовага непрацоўнага мясцовага жыхара.

Як паведаміў БелаПАН следчы па асабліва важных справах Брэсцкага міжраённага аддзела СК Аксана Бацкалевіч, малады чалавек 6 лістапада прыблізна ў 16.00 зрабіў некалькі стрэлаў з пнеўматычнага пісталета па вокнах інтэрната ў абласным цэнтры.

У выніку былі пашкоджаны тры шыбы. Пацярпелых няма.

Падазроны затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У яго канфіскаваны пнеўматычны пісталет. Праводзіцца расследаванне.

Раней гэты грамадзянін судзімы не быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?