Дзве жыхаркі Нью-Ёрка вырашылі распрацаваць і выпусціць у продаж лінейку ніжняй бялізны, з дапамогай якой жанчыны могуць абараніць сябе ад гвалтаўнікоў.

Майткі працуюць па прынцыпе старадаўніх паясоў вернасці. Лінейка AR Wear вырабаў выкарыстоўвае сучасную разнавіднасць паса вернасці, які можа адпудзіць сэксуальных драпежнікаў.

У адрозненне ад бялізны з эфектам электрашоку, якую прадставілі гэтай вясной, у навінцы прымяняюцца магутныя фіксатары-раменьчыкі, пакрытыя тканінай, якія надзейна замацоўваюць майткі на целе жанчыны.

Нягледзячы на іх трываласць, яны не сцягваюцца занадта моцна, і не пакідаюць ніякіх слядоў на скуры. Але зняць іх зможа толькі сама гаспадыня.

Іх немагчыма ні разарваць рукамі, ні разрэзаць нажніцамі. Аўтаркі лінейкі імкнуліся стварыць не толькі надзвычай трывалыя майткі з унікальнага матэрыялу, які вытрымлівае любыя вонкавыя ўздзеянні, але і зрабіць іх зручнымі для нашэння.

Як сцвярджаюць вытворцы навінкі, жанчыны адчуваюць сябе ў падобнай ніжняй бялізне абсалютна камфортна. Майткі не ціснуць у часе хады, у іх можна займацца спортам і любымі іншымі паўсядзённымі мі. Ды і выглядаюць яны вельмі сімпатычна, зусім ня нагадваючы класічныя пасы вернасці.

Лінейка такой бялізны прызначана для жанчын, якія займаюцца бегам па вечарах, наведваюць начныя клубы ці бываюць у любых іншых «рызыкоўных» абставінах, багатых на рызыку стаць ахвярай сэксуальнаму гвалту.

Станоўчая рэакцыя публікі на ідэю падобнай ніжняй бялізны прымусіла стваральнікаў лінейкі прыступіць да распрацоўкі спартыўных легінсаў, якія выкарыстоўваюць такую ж тэхналогію супраць гвалтаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?