Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі (інфляцыя) у кастрычніку 2013 года ў параўнанні з вераснем гэтага года вырас на 1,9%, са снежнем 2012 года — на 12%, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Афіцыйны гадавы прагноз інфляцыі складае 12%. 

Цэны на харчовыя тавары ў кастрычніку 2013 года ў параўнанні з вераснем выраслі на 1,9%, са снежнем 2012 года — на 9,6%. Больш за ўсё ў верасні ў параўнанні з папярэднім месяцам падаражэла агародніна — на 19,6%, мука пшанічная — на 10,6%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 4%, бульба — на 3,3%, садавіна — на 3%, яйкі — на 2,2%, кансервы рыбныя — на 2,1%. У той жа час назіралася падзенне цэн на алей — на 1%. 

Цэны на нехарчовыя тавары ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем павялічыліся на 0,7%, са снежнем 2012 года — на 6,2%. Больш за ўсё ў кастрычніку падаражэлі мэбля, тканіны, дываны, медыкаменты — на 1%, парфумерна-касметычныя вырабы — на 0,9%. 

Цэны і тарыфы на платныя паслугі павялічыліся за месяц на 3,3%, у параўнанні са снежнем 2012 года — на 27,9%. Больш за ўсё ў верасні падаражэлі жыллёва-камунальныя паслугі — на 5,3%, у тым ліку электразабеспячэння — на 11,8%, газазабеспячэння — на 3,1%, паслугі пасажырскага транспарту — на 10,9%, у тым ліку гарадскога — на 28,2%, прыгараднага аўтамабільнага — на 29,2%, міжнароднага аўтамабільнага — на 5%, культуры — на 5,8%, канцэртных арганізацый — на 14,4%, турыстычныя — на 2,4%. Санаторна-аздараўленчыя паслугі патаннелі на 3%, міжнародных чыгуначных зносін — на 8,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?