Выпадак адбыўся 11 лістапада раніцай у Мінску, у дзевяціпавярховіку на вуліцы Малініна.
112.by
Ратавальнікі, якія прыбылі да месца выкліку, пабачылі, што жанчына 1923 года нараджэння гатавала ежу на газавай пліце.
У рондаль з кіпячым тлушчам яна дадала вады.
У выніку адбылася ўспышка тлушчу, без наступнага гарэння, была выбіта шыба ў кухні чатырохпакаёвай кватэры.
Бабуля атрымала нязначныя апёкі кісці рукі 1-й ступені. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі яна была адпушчаная на амбулаторнае лячэнне.