Аляксандр Тамковіч у супрацоўніцтве з міжнародным кансорцыумам «ЕўраБеларусь» і Беларускай асацыяцыяй журналістаў запрашаюць на прэзентацыю кнігі «Найноўшая гісторыя ў асобах»
700 старонак тэксту і ўнікальных фатаграфій з сямейных архіваў… Кніга складаецца з біяграфічных нарысаў, размоваў, эсэ пра жыццёвыя лесы і погляды 100 выбітных людзей беларускай сучаснасці, сярод якіх – пісьменнікі і паэты, мастакі, навукоўцы, філосафы, палітычныя і грамадскія дзеячы. «Найноўшая гісторыя ў асобах» — па сутнасці, гэта мастацкая энцыклапедыя сучаснай Беларусі.
Галерэя «Ў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а), 19 лістапада, пачатак у 17.00.
У імпрэзе бяруць удзел героі кнігі – вядомыя культурныя, грамадскія і палітычныя дзеячы. Вядзе прэзентацыю – народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.