Дзесяціразовы чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў даў вялікае інтэрв'ю найбуйнейшаму спартыўнаму парталу краіны Goals.by

Goals.by

Goals.by

У ім баец распавёў, як захапіўся нацыянальнай гісторыяй і беларускай мовай, пра свае самыя жорсткія трэніроўкі, аб папулярнасці ў Тайландзе і выпадках судзейскага самавольства, пра тое, адкуль у беларусаў такі байцоўскі дух, і пра асаблівы зал, у якім займаецца.

Гуркоў — вялікі аматар нацыянальнай гісторыі, зазначае Goals.by.

Гэта не сакрэт. Ён шануе беларускую мову і культуру. Больш за тое, ужо сам збольшага ўвайшоў у гісторыю — Віталь стаў першым спартсменам, хто ў эфіры нашага ТБ загаварыў па-беларуску.

«Любоў да гісторыі пайшла яшчэ са школы.

Мой настаўнік цікава пра яе расказваў, як гэта цікавіла нас, дзяцей. Я заўсёды стараўся вучыць гэты прадмет. Але іспыт так і не здаў на пяць. Паставілі мне чатыры. У мяне дрэнная памяць на даты. Быццам маляўніча ўсе апісваў. А вось даты павыляталі з галавы.

Любімая дата? Грунвальдская бітва. 1410 я добра запомніў.

Наогул, мяне ўражваюць моманты, калі людзі ішлі проста з косамі на смерць, калі яны паміралі за радзіму, адстойваючы свае пазіцыі, сваю культуру, мову. Гэтымі падзеямі варта ганарыцца, і з гэтага трэба браць прыклад».

Сваім жыццёвым арыенцірам Віталь Гуркоў называе Кастуся Каліноўскага.

«Мяркую, гэты чалавек можа быць не толькі маім кумірам, але і кумірам любога іншага беларуса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0